Жанравы кантынуум ананімнай бурлескна-травестыйнай паэмы ў беларускай літаратуры ХІХ–ХХІ стагоддзяў: асаблівасці ўзнікнення і развіцця
Аннотация
Артыкул прысвечаны даследаванню жанравага кантынуума бурлескна-травестыйнай паэмы (БТП) у беларускай паэзіі ХІХ – пачатку ХХІ стст. Асноўная мэта даследавання – вызначэнне ролі БТП ў працэсе фармавання беларускай літаратуры Новага часу, з апорай на гіпотэзу, што роля БТП у гэтым працэсе была фундаментальнай: калі творы ХІХ ст. фактычна склалі падмурак беларускамоўнага літпрацэсу, то пазнейшыя тэксты спрычыніліся да яго перафарматавання ў кантэксце Новай літаратурнай сітуацыі канца ХХ – пачатку ХХІ ст. Даследаванне грунтуецца на параўнальна-тыпалагічным аналізе пяці тэкстаў рознага часу, якія аўтарка артыкула адносіць да жанру БТП: Энеіда навыварат, Тарас на Парнасе, Сказ пра Лысую Гару, Лука Мудзішчаў – прэзідэнт і Зянон-Хоп. Актуальнасць даследавання палягае на тым, што згаданыя эпічныя творы разглядаюцца комлексна, як элементы адной жанравай сістэмы; у артыкуле ўводзіцца азначэнне „жанравага кантынууму” – сумы блізкіх па форме і змесце тэкстаў, аб’яднаных сюжэтам, якія часта з’яўляюцца вольным перакладам твора суседняй культуры ці перайманнем ранейшага твора айчыннай культуры. На падставе гэтага аналізу вызначаюцца асноўныя рысы жанру БТП у рамках нацыянальнай культуры, а менавіта ананімнасць, віруснасць, варыятыўнасць, гратэскавасць, палітычная ангажаванасць, амбівалентнасць і метаіранічнасць. Апроч таго, у спецыяльнай табліцы адлюстраваная дынаміка „высокага / старога” і „нізкага / новага” кодаў пяці тэкстаў, на падставе якой робяцца высновы пра эвалюцыю карціны свету інтэлектуальных элітаў Беларусі ў апошнія два стагоддзі. Пад уплывам культурна-гістарычнага метаду адзначаецца, што, нягледзячы на бытаванне кожнага тэксту ў светапогляднай сістэме свайго часу, БТП заставаліся інертнымі да літаратурных уплываў, будучы з аднаго боку – прадуктам сацыякультурнай сітуацыі, а з іншага – інварыянтам герметычнага жанравага кантынууму.
Ключевые слова
Полный текст:
PDF (Belarusian) (Język Polski)Литература
Aleksandrovìč, Scâpan, i in. (red.). (1971). Belaruskaâ lіtaratura XIX stagoddzâ: Hrèstamatyâ. Mіnsk: Vyšèjšaâ škola. [Александровіч, Сцяпан, і інш. (рэд.). (1971). Беларуская літаратура ХІХ стагоддзя: Хрэстаматыя. Мінск: Вышэйшая школа].
Anderson, Benedict. (2006). Imagined Communities: Reflection on the Origin and Spread of Nationalism. London–New York: Verso.
Astroǔskaâ, Taccâna. (2022) Kulʹtura і supracіǔ. Іntèlіgencyâ, іnšadumstva і samvydat u saveckaj Belarusі (1968–1988). Belastok: Èkaprès. [Астроўская, Таццяна. (2022) Культура і супраціў. Інтэлігенцыя, іншадумства і самвыдат у савецкай Беларусі (1968–1988). Беласток: Экапрэс].
Bahtin, Mihail. (2010). Sobranie sočinenij, t 4(2). Moskva: Russkie slovari. Âzyki slavânskoj kulʹtury. [Бахтин, Михаил. (2010). Собрание сочинений, т. 4(2). Москва: Русские словари. Языки славянской культуры].
Barkov, Ivan. (1969). Luka Mudiŝev. London: Flegon press. [Барков, Иван. (1969). Лука Мудищев. Лондон: Флегон пресс].
Bradley, Adam; DuBois, Andrew. (2010). The Anthology of Rap. New Haven: Yale UP.
Čamu Lukašènka baіcca svabodnaj prèsy. (1995). Svaboda: Belaruskaâ gazeta, 2/101, s. 1. [Чаму Лукашэнка баіцца свабоднай прэсы. (1995). Свабода: Беларуская газета 2/101, с. 1].
Dubavec, Sârgej. (1997). Ananіmnyâ paèmy kanca stagodzʹdzâ. [Дубавец, Сяргей. (1997). Ананімныя паэмы канца стагодзьдзя]. Pobrano z: https://www.svaboda.org/a/24866843.html (dostęp: 03.05.2024).
Gіlevіč, Nіl. (2003). Skaz pra Lysuû Garu. Mіnsk: Belfrans. [Гілевіч, Ніл. (2003). Сказ пра Лысую Гару. Мінск : Белфранс].
Gіlevіč, Nіl. (2007). Zbor tvoraǔ u 23-h tamah, t. 5: Lіtaraturnyâ mіstyfіkacyі. Vіlʹnâ: Naša Budučynâ. [Гілевіч, Ніл. (2007). Збор твораў у 23-х тамах, т. 5: Літаратурныя містыфікацыі. Вільня: Наша Будучыня].
Haǔstovіč, Mіkalaj. (2004). „Èneіda navyvarat”: sproba rèkanstrukcyі. W: Mіkalaj Haǔstovіč (rèd). Pracy kafedry gіstoryі belaruskae lіtaratury Beldzâržunіversіtèta: Navukovy zbornіk, t. 5. Mіnsk: Prava і èkanomіka. [Хаўстовіч, Мікалай. (2004). „Энеіда навыварат”: спроба рэканструкцыі. У: М. Хаўстовіч (рэд). Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта: Навуковы зборнік, т. 5. Мінск: Права і эканоміка].
Kavalenka, Vіktar. (1975). Vytokі. Uplyvy. Paskoranascʹ. Razvіccë belaruskj lіtaratury XIX–XX stagoddzâǔ. Mіnsk: Navuka і tèhnіka. [Каваленка, Віктар. (1975). Вытокі. Уплывы. Паскоранасць. Развіццё беларускй літаратуры ХІХ–ХХ стагоддзяў. Мінск: Навука і тэхніка].
Kіsâlëǔ, Genadzʹ. (1993). Ad Čačota da Bagušèvіča: Prablemy krynіcaznaўstva і atrybucyі belaruskaj lіtaratury XIX st. Mіnsk: Narodnaâ asveta. [Кісялёў, Генадзь. (1993). Ад Чачота да Багушэвіча: Праблемы крыніцазнаўства і атрыбуцыі беларускай літаратуры XIX ст. Мінск: Народная асвета].
Luka Mudzіščaǔ adkazvae Vedzʹmaku Lysagorskamu. (2014). [Лука Мудзішчаў адказвае Ведзьмаку Лысагорскаму]. Pobrano z: https://knihi.com/Francisak_Viadzmak-Lysahorski/Luka_Mudziscau_-_Prezydent.html (dostęp: 27.09.2023).
Pavličko, Solomìâ. (2002). Teorìâ lìteraturi. Kiïv: Osnovi. [Павличко, Соломія. (2002). Теорія літератури. Київ: Основи].
Ragojša, Vâčaslaǔ. (2009). Lіtaraturaznaўčy sloǔnіk: Tèrmіny і panâccі. Mіnsk: Narodnaâ asveta, 2009. [Рагойша, Вячаслаў. (2009). Літаратуразнаўчы слоўнік: Тэрміны і паняцці. Мінск: Народная асвета, 2009].
Ragojša, Vâčaslaǔ. (2004). Paètyčny sloǔnіk. Mіnsk: Belaruskaâ navuka. [Рагойша, Вячаслаў. (2004). Паэтычны слоўнік. Мінск: Беларуская навука].
Sokolova, Valentina. (2011). Eŝe raz ob istokah poèmy „Taras na Parnase”. W: Іvan Čarota (rèd). Matèryâly X Mіžnarodnaj navukovaj kanferèncyі „Slavânskіâ lіtaratury ў kantèksce susvetnaj” (Mіnsk, 6–8 kastryčnіka 2011 g.). Mіnsk: Vydaveckі cèntr BDU. [Соколова, Валентина. (2011). Еще раз об истоках поэмы „Тарас на Парнасе”. У: Іван Чарота (рэд). Матэрыялы Х Міжнароднай навуковай канферэнцыі „Славянскія літаратуры ў кантэксце сусветнай” (Мінск, 6–8 кастрычніка 2011 г.). Мінск: Выдавецкі цэнтр БДУ].
Što vy dumajecie pra ananimnuju paemu Zianon-Chop (2007). Svaboda: Bielaruskaja hazieta, 5/54, s. 2. [Што вы думаеце пра ананімную паэму Зянон-Хоп (2007). Свабода: Беларуская газета, 5/54, с. 2].
Ugolovnyj kodeks Respubliki Belarusʹ. (1999). [Уголовный кодекс Республики Беларусь]. Pobrano z: https://zakony-by.com/ugolovnyj_kodeks_rb.htm (dostęp: 03.05.2024).
Vâdzʹmak Lysagorskі. (1994). Luka Mudzіščaǔ – prèzіdènt. Svaboda: Belaruskaâ gazeta, 49. [Вядзьмак Лысагорскі. (1994). Лука Мудзішчаў – прэзідэнт. Свабода: Беларуская газета, 49].
Vâdzʹmak Lysagorskі. (1988). Skaz pra Lysuû Garu: Paèma. Mіnsk: vydavectva CK KPB. [Вядзьмак Лысагорскі. (1988). Сказ пра Лысую Гару: Паэма. Мінск: выдавецтва ЦК КПБ].
Zianon-hop. (2007). Svaboda: Belaruskaâ gazeta, 5/54, s. 5–7. [Зянон-Хоп. (2007). Свабода: Беларуская газета, 5/54, с. 5–7].
DOI: http://dx.doi.org/10.17951/sb.2024.18.121-139
Date of publication: 2025-01-08 14:17:59
Date of submission: 2024-05-08 16:40:47
статистика
показатели
Ссылки
- На текущий момент ссылки отсутствуют.
(c) 2025 Maryia Martysevich
Это произведение доступно по лицензии Creative Commons «Attribution» («Атрибуция») 4.0 Всемирная.